Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Музейная старонка

Падарожжа па музеях глядзі тут https://disk.yandex.by/i/yoKNeakwqtFyCA


У рамках другога этапу абласнога праекта #Мая_Зямля_Прыдняпроўе 17 лістапада 2021 года вучні ўстановы адукацыі наведалі этнаграфічны музей “Беларуская хатка” Туркоўскай сярэдняй школы і гісторыка-краязнаўчы музей Міхалёўскага ВПК.

Беларуская хатка” уразіла мяне вялікай колькасцю прадметаў быта нашых продкаў. Найбольшую ўвагу прыцягнуў “чырвоны куток”, дзе размешчана вялікая колькасць саматканых ручнікоў.
Ручнiк – адзiн з найбольш цiкавых фенаменаў традыцыйнай культуры беларусаў. Ён суправаджаў чалавека на працягу ўсяго жыцця. Штодзѐнна, змываючы сон, чалавек «ласкаў» твар ручнiком-уцiральникам. Сядаючы за стол, сям’я, творачы малiтву, глядзела ў чырвоны кут, у якiм Святы Вобраз знаходзiўся ў абрамленнi ручнiкоў. Збiраўся чалавек у дарогу цi ў госцi, абавязкова браў з сабою ручнiк, з iм жа перад хатаю сустракаў дарагiх гасцей. На тонкi, мяккi ручнiк бабка-павiтуха прымала навароджанае дзiця. З ручнiком iшлi сватацца. Самую дарагую сямейную святыню – iкону, дазвалялася выносiць з дому толькi прыкрыўшы ручнiком.
У кожным вытканым сантыметры тканіны, у кожным шыўку ўзору быў заключаны глыбокі сэнс. У старажытныя часы лічылі, што арнамент ахоўваў ад ліха, быў зваротам да багоў, каб яны спрыялі ў жыцці, немясцовым распавядаў аб тым, якія людзі жывуць у той ці іншай мясцовасці і якая сістэма ўяўленняў пра свет пануе ў іх. Усё, што занатавана ў народным ткацтве, не пералічыць, але кожны ўзор сімвалізуе дабро, праўду, прыгажосць, любоў і гонар за чалавека і яго працу. Тканыя ручнікі вызначаюць асаблівасці той мясцовасці, дзе яны былі зроблены, і таму, на маю думку, могуць быць візітнай карткай гэтага музея”.


                                                                                         Вікторыя Гашко, вучаніца 10 класа.


“Зусім нядаўна я наведала музей Міхалёўскага вучэбна-педагагічнага комплекса. Музей мне вельмі спадабаўся. З цікавасцю слухала экскурсаводаў. Даведалася, што музей складаецца з 4 раздзелаў, у кожным з іх маецца вялікая колькасць экспанатаў, але больш за ўсё мне спадабаліся экспанаты, якія былі прадстаўлены ў раздзеле “Нам засталася спадчына”.Гэта вырабы народных умельцаў: ручнікі,посуд, тканыя посцілкі, саламяныя вырабы...
З усіх экспанатаў  я выдзеліла “бабулін куфар”.Яго называюць “куфрам  жыцця”. З паведамлення  экскурсавода я даведалася, што ён быў у кожнай хаце сімвалам дабрабыту і працавітасці, стаяў на самым пачэсным месцы ў хаце. Куфры былі розных памераў, сустракаліся нават вялікія скрыні на колах.
У музеі прадстаўлены куфар з пукатым векам, на ножках, з ручкамі па баках.Я зразумела, чаму яго называюць “куфрам жыцця”: у яго дзяўчына складвала свой пасаг: пасцель, адзенне, ручнікі. Да вяселля куфар трэба было запоўніць увесь. Калі яна развітвалася з родным домам, яго грузілі на воз ці на сані і ўрачыста везлі па вёсцы.
Я папрасіла экскурсаводаў адчыніць яго. Мне было дужа цікава паглядзець на тыя рэчы, якія знаходзіліся ў ім. Там былі вельмі прыгожая посцілкі, вышыванкі, ручнікі. Гэтыя вырабы выклікалі не толькі ў мяне, але і ва ўсіх наведвальнікаў музея гонар за ўмельства майстроў, маіх землякоў.
Вось чаму “куфар жыцця” мне спадабаўся больш за ўсе экспанаты, і я лічу, што ён можа стаць візітнай карткай музея.
                                                                                  Анастасія Бутэвіч, вучаніца 8 класа.

Разделы сайта