5 кастрычніка 2019 года напярэдадні Дня настаўніка ў дзяржаўнай установе адукацыі «Бортнікаўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа Бабруйскага раёна» навучэнцы зрабілі педагогам сюрпрыз. Настаўнікам прадстаяла вытрымаць Супер-экзамен у Супер-школу. Для гэтага ім прыйшлося праявіць незвычайныя прафесійныя навыкі, выдатныя здольнасці да спеваў, кемлівасць, волю да перамогі, найшырэйшы кругагляд, а таксама цярпенне і пачуццё гумару. Усе педагогі з годнасцю справіліся з выпрабаваннямі і па выніках экзамену атрымалі званне «Супер-педагог».
С.І.Сіліч, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце