З 02.09. па 30.09.2019 года праводзіцца абласны прафілактычны марафон «Старт на Бяспеку». Мэтай дадзенага мерапрыемства з'яўляецца фарміраванне ў непаўналетніх, законных прадстаўнікоў і педагогаў пазітыўнага сацыяльнага і псіхалагічнага вопыту ў пытаннях стварэння бяспечнай адукацыйнай прасторы. Удзельнікамі марафона з'яўляюцца выхаванцы дашкольных і інтэрнатных устаноў адукацыі, навучэнцы ўстаноў агульнай-сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, педагагічныя работнікі, бацькі.
2 верасня ў ДУА «Бортнікаўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа» супрацоўнік ДПС Хухрын Барыс Алегавіч і інспектар БГРАНС Вінгліеўскі Сяргей Сяргеевіч праводзілі з навучэнцамі ўстановы адукацыі прафілактычныя мерапрыемствы ў рамках абласнога марафону «Старт на Бяспеку».
6 верасня оперупаўнаважаны Бабруйскага РАУС Малей Д.Ю. правёў тлумачальныя гутаркі са старшакласнікамі пра шкоду курыльных сумесяў, адказнасць за распаўсюд і гандаль наркатычных сродкаў.
9 верасня ў 1-4 класах установы адукацыі прайшлі інфармацыйныя гадзіны «Азбука дарожнага руху», у 5-10 классах- «Этыка і правілы адносін у сеткі Інтэрнэт».
16.09 у рамках Еўрапейскага тыдня мабільнасці запланавана правядзенне ў класах інфармацыйных і класных гадзін, прысвечаных бяспечным пешым і веласіпедным прагулкам пад дэвізам «Ідзі з намі!»