28 сакавіка ў Бортнікаўскім ВПК праходзіў дзень энергазберажэння. Навучэнцам была прадстаўлена пазнавальная гульня " Энергазберажэнне-справа кожнага, карысць для ўсіх. Удзельнікі мерапрыемства адгадвалі загадкі і крыжаванкі аб хатніх электрапрыборах, працавалі ў групах па складанні разрэзаных малюнкаў на тэму "Энергазберажэнне", абмяркоўвалі ўчынкі герояў у дзелавой гульні "Правільна або не".

