21 сакавіка 2020 года ў ДУА "Бортнікаўскі ВПК яслі-сад-сярэдняя школа Бабруйскага раёна" прайшоў Дзень здароўя. Для навучэнцаў былі праведзены ўрокі здароўя, дзе на прыкладах адпрацоўвалі меры бяспекі ў прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі. Затым паміж камандамі хлопчыкаў і дзяўчынак адбыліся спаборніцтвы па баскетболе. Гульня была відовішчнай. Было відаць, што яна дастаўляе велізарнае задавальненне не толькі баскетбалістам, але і гледачам. Спартыўны азарт юных спартсменаў зараджаў усіх сваёй энергіяй. У гэты дзень не было тых, хто прайграў. І ўдзельнікі спаборніцтваў, і балельшчыкі атрымалі зарад бадзёрасці, здароўя і цудоўнага настрою.
Сіліч С. І., намеснік дырэктара па ВР

