Напярэдадні 8 сакавіка ў ДУА «Бортнікаўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа Бабруйскага раёна» адбылося забаўляльнае шоу «Банцік» для навучэнцаў пачатковых класаў. Дзяўчынкі загадзя падрыхтавалі візітоўку, верш да 8 сакавіка і касцюм "Банцік". Удзельніцам былі прапанаваны і іншыя займальныя конкурсы.
Першае месца ў шоу «Банцік» журы прысудзіла Бурак Ульяне, вучаніцы 2 класа. За арыгінальнасць і творчы падыход у прэзентацыі касцюма «Банцік» першае месца падзялілі Шапелевіч Рыяна, навучэнка 2 класа, і Мароз Марыя, навучэнка 1 класа.
Шынкарэнка Л. А., педагог-арганізатар




