29 лютага 2020 года ў абласным тэатры драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча прайшло традыцыйнае мерапрыемства — выніковы сход працоўных калектываў Бабруйскага раёна. Па рашэнні Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі "Бортнікаўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа Бабруйскага раёна" прызнаны пераможцам спаборніцтва па сацыяльна-эканамічным развіцці Бабруйскага раёна за 2019 год.
