У апошні дзень лютага ў ДУА "Бортнікаўскі ВПК яслі-сад-сярэдняя школа Бабруйскага раёна" святкавалі Масленіцу. Дзеці пазнаёміліся з назвамі дзён масленічнага тыдня, даведаліся пра традыцыі і сімвалы Масленіцы. На відэа паглядзелі абрад "Гуканне вясны" з народнымі песнямі і зазывалкамі, а потым арганізавалі кірмаш, да якога дзеці з бацькамі падрыхтаваліся загадзя-напяклі бліноў, сырнікаў з рознымі начынкамі па сваіх сямейных рэцэптах. Пасля кірмашу навучэнцы гулялі ў народныя гульні і забавы. Удзельнікі свята атрымалі зарад бадзёрасці і пазітыву.
І. Э. Сысоева, класны кіраўнік 4 класа

