15 лютага 2020 года ў ДУА "Бортнікаўскі ВПК яслі-сад-сярэдняя школа Бабруйскага раёна» адбылося мерапрыемства «Дарогамі афганскай вайны", прысвечанае памяці ўсіх загінуўшых і ўцалелых у той страшнай вайне. Вядучы расказаў пра гісторыю тых падзей, іх неабходнасці і значнасці для савецкага народа. Навучэнцы 8-10 класаў падрыхтавалі інфармацыю пра подзвігі нашых салдат і афіцэраў. На заключным этапе мерапрыемства навучэнцы паглядзелі дакументальны фільм аб вывадзе Савецкіх войскаў з Афганістана і праслухалі песні ў выкананні групы «Блакітныя берэты».
Нікольская С. Н., класны кіраўнік 10 класа

