1 лютага 2020 года ў дзяржаўнай установе адукацыі "Бортнікаўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа Бабруйскага раёна" сярод навучэнцаў 5-10 класаў адбылася інтэлектуальная гульня " Што? Дзе? Калі?». У гульні прынялі ўдзел дзве каманды - "Фіксікі» і "Дзяўчынкі". Навучэнцы разгадвалі лагічныя задачы, адказвалі на відэа-пытанні, з цікавасцю выконвалі заданні з "чорнай скрыні". Дадзенае мерапрыемства дазволіла кожнаму папоўніць багаж ведаў, раскрыць сваю індывідуальнасць, праявіць фантазію, прадэманстраваць веды ў розных галінах.
А. П. Бусел, настаўнік англійскай мовы
